Маршрут выходного дня
Паважаныя бацькі!
Прапануем Вам здзейсніць прагулку выхаднога дня разам з дзіцём у незвычайнай форме да помнікаў герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Задачы :
пашыраць і сістэматызаваць уяўленні дзяцей дашкольнага ўзросту аб гісторыі вескі ў гады ВАВ;
развіваць пазнавальны інтарэс да гістарычнага мінулага роднай вёскі;
выхоўваюць пачуццё любові да роднага краю і гордасць за нашых землякоў.
Тып экскурсіі: ваенна- гістарычная, пешая.
Маршрут экскурсіі: вуліца Школьная- вуліца Савецкая- Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны .
Рэкамендаваны ўзрост дзіцяці: 4- 6 год.
Працягласць па часу: 1- 2 гадзіны, у залежнасці ад інтарэсу і ўтомленасці дзіцяці.
Змест размовы з дзіцем па ходу руху па маршруту
* Перад тым, як адправіцца з дзіцем да помнікаў, паведаміце, куды вы ідзеце.
* Спытайце ў дзіцяці ці ведае ён што-небудзь аб ВАВ
* Паведайце дзіцяці аб тым, што 22 чэрвеня 1941 года - адна з самых сумных дат ў гісторыі Беларусі, дзень, які нельга забываць. У гэты далёкі летні дзень людзі займаліся абыдзенымі справамі. Школьнікі рыхтаваліся да выпускнога вечара. Дзеткі гулялі ў розныя гульні. Ніхто не падазраваў, што мірнае жыццё парушыць вайна. На нашу Радзіму напалі фашысты. І людзі пайшлі ваяваць, абараняць сваю зямлю. Вельмі багата салдат і мірных жыхароў загінула ў гады ВАВ.
* Пацікаўцеся ў дзіцяці: " Што і дзе ты чуў аб вайне? Як ты лічыш, мы павінны памятаць аб тых, хто не прыйшоў з вайны? Як людзі збераглі памяць аб вайне?"
* Спытайце ў дзіцяці " Што такое помнікі? Для чаго іх узводзяць?" ( слова " помнік" паходзіць ад слоў " памяць", " помніць")
* Спытайце ў дзіцяці:" А ў нашай вёсцы Белая ёсць помнікі воінам ВАВ?
Ход экскурсіі
Пачаць прагулку рэкамендуем з наведвання " Помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ".
У Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнічала больш за 70 вяскоўцаў, з іх 41 загінулі ў баях, прапалі без вестак, памерлі ад ран. Загінулі і 22 мірныя жыхары. У верасні 1943 гады нямецкія захопнікі і іх памагатыя падпалілі вёску Белая, у выніку чаго згарэла 30 хат.
У ноч на 14 студзеня 1944 года Савецкае войска вызваліла вёску ад немцаў.
На помніке, на пліце імёны салдат і афіцэраў, якія загінулі пад час вайны. Звярніце ўвагу дзіцяці на гранітную пліту з высечаныі імёнамі загінуўшых. Паважаныя бацькі, калі на пліце высечана імя вашага сваяка, раскажыце аб ім. Пацікаўцеся ў дзіцяці ці ведае ён, як прачытаюць памяць аб загінуўшых салдата у час вайны ( загінуўшых пад час ВАВ людзей ўспамінаюць хвілінай маўчання, прыносяць к помніку кветкі, запускаюць салют). Спытайце ў дзіцяці, ці ведае ён, што такое хвіліна маўчання? Як патрэбна паводзіць сябе ў гэты час (хвіліна маўчання- сімвалічны рэтуал, пад час якога патрэбна ўстаць і моўчыкі ўшанаваць памяць аб якой- небудзь трагічнай падзеі і загінуўшых у ёй людзях. Хвіліна маўчання, як правіла, працягваецца меней адной хвіліны)? Прапануйце дзіцяці ўшанаваць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання, ціхенька пакласці да мемарыялу кветкі ( калі прадугледзелі гэты момант пры падрыхтоўцы). Прызываць дзіця ніколі не забываць тых, хто аддаў сваё жыццё, каб вызваліць нашу Радзіму ад нямецкіх захопнікаў.
Пасля абзорнай экскурсіі прапануйце свайму дзіцяці намаляваць што- небудзь з убачанага, або развучыць верш на ваенную тэматыку.
Вершы, якія вы можаце вывучыць з дзіцем
Спасибо Героям, спасибо Солдатам,
Что мир подарили, тогда- в сорок пятом!
Вы кровью и потом добыли Победу.
Вы молоды были, сейчас- уже деды.
Мы эту Победу - вовек не забудем!
Пусть мирное солнце сияет всем людям!
Пусть счастье и радость живут на планете!
Ведь мир очень нужен- и взрослым, и детям!
(Ольга Маслова)
Пусть будет мир
Пусть небо будет голубым,
Пусть в небе не клубится дым,
Пусть пушки грозны молчат
И пулемёты не строчат,
Чтоб жили люди, города...
Мир нужен на земле всегда!
(Н. Найденова)
Фотаздымкі з экскурсіі аформіце на памяць у сямейны фотакалаж " Прагулка па месцах баявой славы".